Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарагі Крым: Расея ўжо заплаціла 179 мільярдаў даляраў за далучэньне паўвострава


Далучэньне Крыму каштавала расейскаму рынку 179 мільярдаў даляраў.

Гэтая лічба складаецца з адтоку капіталу ў 33,5 мільярда даляраў, падзеньня капіталізацыі расейскіх кампаніяў на 82,7 мільярда даляраў у сябе на радзіме (страты расейскага рынку акцыяў) і на 62,8 мільярда даляраў — на Лёнданскай біржы. Такія страты падлічыў расейскі эканамічны сайт www.rbc.

«Падзеньне капіталізацыі рынку — гэта сапраўды рэакцыя рынку на ўкраінскія падзеі. Аднак казаць, што адток капіталу справакаваны выключна далучэньнем Крыму, нельга», — зазначыў эканаміст «Рэнэсанс Капіталу» па Расеі і СНД Алег Кузьмін.

Пры эскаляцыі канфлікту на ўсходзе Ўкраіны на расейскія рынкі будзе аказвацца ціск, мяркуе галоўны эканаміст па Расеі і СНД «BofA Merrill Lynch» Уладзімер Асакоўскі:

«Процістаяньне прымусіць інвэстараў вярнуцца да развагаў пра магчымыя санкцыі супраць Расеі».

Апрача таго, улады Ўкраіны рыхтуюць пазовы на Расею ў міжнародныя суды з патрабаваньнем шматмільярдных кампэнсацыяў за акупаваны Крым і за маёмасьць, якую захапілі расейцы.
XS
SM
MD
LG