Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Білінгвізм: шлях да росквіту ці заняпаду?


Плякат Уладзіміра Крукоўскага

Плякат Уладзіміра Крукоўскага

Лятучы ўнівэрсытэт і Міжнародны кансорцыюм «ЭўраБеларусь» ладзяць 9 красавіка ў «Галерэі „Ў“» публічную дыскусію «Білінгвізм як культурная стратэгія. Шлях да росквіту ці заняпаду?»

Да ўдзелу ў дыскусіі запрашаюцца прыхільнікі моналінгвістычнай і білінгвістычнай культурных традыцыяў — філёзафы, навукоўцы, літаратары, сцэнарысты, мэнэджэры.

Падставай да дыскусіі стануць тэзісы філёзафа і літаратара Ігара Бабкова, якія пазыцыянуюць стратэгію білінгвізму для разьвіцьця беларускай культуры: падмуркі, кантэкст і прыярытэты. Супольна з прадстаўнікамі розных пазыцыяў арганізатары прапаноўваюць абмеркаваць наступныя пытаньні:

— Ці здольная білінгвістычная культурная стратэгія вырашыць моўныя супярэчнасьці і канфлікты ў «новай сытуацыі»?

— Ці варта зьмяняць нацыянальны кантэкст у моўным пытаньні на шырэйшы?

— Ці ёсьць патэнцыял да разгортваньня білінгвістычнай стратэгіі: прыхільнікі і апанэнты?

— Якія пытаньні і выклікі паўстаюць перад інтэлектуальнай супольнасьцю пры зьмене стратэгіі зь «беларускае па форме» на «беларускую па зьмесьце»?

Да ўдзелу ў дыскусіі запрошаныя: філёзаф Валянцін Акудовіч, культуроляг Юлія Чарняўская, мэтадоляг Уладзімір Мацкевіч, культуроляг Максім Жбанкоў. Да абмеркаваньня далучыцца таксама і каардынатар кампаніі «Будзьма» па Гарадзенскім рэгіёне Хрысьціна Марчук. Вядоўцы: ініцыятар дыскусіі філёзаф Ігар Бабкоў і палітоляг Андрэй Ягораў.

Дыскусія будзе праходзіць 9 красавіка ў «Галерэі «Ў», пачатак а 18.30.
XS
SM
MD
LG