Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне памёр яшчэ адзін пацярпелы ад крывавых сутычак дэманстрантаў і міліцыі ў лютым ў цэнтры Кіева.

Па стане на 6.00 гадзін 9 красавіка 2014 года ад 18 лютага зь месца сутыкненьняў у Кіеве па мэдычную дапамогу зьвярнуліся 1737 пацярпелых, 1155 зь іх былі шпіталізаваныя.

Пра гэта паведамляе сайт Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны

На лячэньні ва ўстановах аховы здароўя Кіева па стане на 6.00 9 красавіку 2014 году яшчэ знаходзіцца 98 чалавек, якія пацярпелі ў выніку сутычак.

За апошнія суткі па стане па дапамогу да брыгад экстранай мыдычнай дапамогі зьвярнулася 11 чалавек, 6 зь іх шпіталізаваныя, адбыўся 1 лятальны выпадак. Такім чынам колькасьць загіблых у выніку сутычак ад моманту першых сутычак 30 лістапада 2013 году дасягнула 105 чалавек.
XS
SM
MD
LG