Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На ўсходзе Ўкраіны нападаюць на журналістаў


За апошнія тры дні на ўсходзе Ўкраіны пад напад патрапілі прынамсі тры тэлеканалы і два журналісты.

Пра гэта паведамляюць газэты і праваабарончыя групы.

«Усе ўдзельнікі падзеяў на ўсходзе Ўкраіны павінны паважаць права журналістаў на зьбіраньне і распаўсюд інфармацыі», — заявіў Музафар Сулейманаў, аналітык з Камітэта абароны журналістаў, які працуе ў краінах Эўропы і Цэнтральнай Азіі, якога цытуе «Голас Амэрыкі».

— Расьсьледуючы гэтыя выпадкі нападаў і перадаўшы вінаватых правасудзьдзю, украінскія ўлады могуць прадэманстраваць сваю прыхільнаcьць да дэмакратыі».

У панядзелак у Харкаве група ўзброеных людзей у масках зьдзейсьніла напад на аддзел навінаў незалежнага тэлеканала АТН. Тыя, хто нападаў, заявілі журналістам, што ўсе звольненыя, пашкодзілі абсталяваньне і мэблю, пасьля чаго пакінулі будынак. На відэа, апублікаваным у інтэрнэце тэлеканалам АТН, зафіксаваныя разьбітыя кампутары, пашкоджанае студыйнае абсталяваньне і зламаная мэбля. Нягледзячы на тое, што на месцы нападу знаходзіліся супрацоўнікі праваахоўных органаў, ніхто з нападнікаў ня быў затрыманы, паведаміў канал АТН.

У панядзелак узброеныя аўтаматамі Калашнікава людзі ў масках паспрабавалі ўварвацца ў студыю данецкага тэлеканала ОГТРК. Убачыўшы, што тэлевядоўцу ахоўваюць міліцыянты, людзі ў масках некалькі разоў стрэлілі ў паветра. Усё гэта зафіксавана на відэазапісе. У гэты ж дзень людзі ў масках паспрабавалі ўзяць штурмам тэлеканал «Ирта» у Луганску, распачаўшы бойку з аховай.

У нядзелю былі зьдзейсьненыя напады, па меншай меры, на двух журналістаў, якія асьвятлялі акцыі пратэсту ў Луганску і Харкаве. Пра гэта паведаміла кіеўская група Інстытута масавай інфармацыі. Праваабаронцы таксама распавялі, што ў Луганску невядомы ўдарыў па галаве апэратара мясцовага тэлеканала ЛОТ Аляксея Маўсесяна. Журналіст заявіў пра гэта міліцыянтам. У Харкаве зьдзейсьнены напад на журналіста незалежнага тэлеканала «Ўкраіна» Рыгора Пірліка, у яго спрабавалі адабраць тэхніку.
XS
SM
MD
LG