Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Гішпаніі не дазволіў правесьці рэфэрэндум у Каталёніі


Члены гішпанскага парлямэнту большасьцю галасоў адхілілі прапанову рэгіянальнай асамблеі Каталёніі правесьці ў лістападзе рэфэрэндум аб незалежнасьці аўтаномнай вобласьці.

Толькі 47 дэпутатаў з амаль 300 падтрымалі правядзеньне плебісцыту .

Пасьля галасаваньня кіраўнік Каталёніі Артура Мас заявіў, што будзе шукаць іншыя законныя мэханізмы арганізацыі рэфэрэндуму.

Раней Канстытуцыйны суд Гішпаніі пастанавіў , што заплянаваны на 9 лістапада рэфэрэндум аб незалежнасьці рэгіёну супярэчыць Асноўнаму закону краіны.

У сьнежні 2013 гішпанскі ўрад прыняў рашэньне заблякаваць пляны Барсэлёны.
XS
SM
MD
LG