Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рада Эўропы разглядае ўкраінскае пытаньне


Сэсія Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы 9 красавіка будзе разглядаць ўкраінскае пытаньне.

Як перадае УНІАН, пра гэта ўчора паведаміў в.а. дырэктара Дэпартамэнта міжнародных арганізацый МЗС Украіны Андрэй Бешта:

«Украінскае пытаньне будзе разглядацца 9 красавіка, мы чакаем падтрымкі гэтага органа», — сказаў ён.

Акрамя таго, паводле яго слоў, 10 красавіка ў рамках сэсіі ПАРЭ будзе разглядацца пытаньне аб пазбаўленьні расейскай дэлегацыі паўнамоцтваў. На дадзены момант камісія па маніторынгу ПАРЭ ўхваліла праект аб пазбаўленьні расейцаў галасоў да канца 2014 года за анэксію Крыма.

«Мы спадзяемся на пазытыўнае разгляд гэтага пытаньня, і гэта стане чарговай ацэнкай паводзінаў Расеі на сусьветнай арэне», — сказаў Бешта.

Вясновая сэсія ПАРЭ пачалася 7 красавіка. Беларусь не ўваходзіць у склад Рады Эўропы — адзіная на кантынэнце. Беларуская Палата прадстаўнікоў ніяк не прадстаўленая ў ПАРЭ, паколькі эўрапейскія інстытуты ня лічаць яе легітымна абранай.
XS
SM
MD
LG