Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўракамісіі ствараюць групу падтрымкі Украіны на чале з Фюле


Штэфан Фюле і Арсеній Ацанюк
Штэфан Фюле і Арсеній Ацанюк

Эўрапейская камісія абвесьціць сёньня пра стварэньне групы падтрымкі Ўкраіны.

Як паведаміў эўрапейскі камісар па пытаньнях пашырэньня і Эўрапейскай палітыкі суседзтва Штэфан Фюле, будзе працаваць група пад яго кіраўніцтвам.

"Група будзе вызначаць і каардынаваць неабходную дапамогу з украінскай уладай і спрыяць стабілізацыі эканамічнай і палітычнай сытуацыі, дапамагаючы ў правядзеньні рэформаў",— гаворыцца ў паведамленьні з Брусэля.

Дакладваць аб працы будуць непасрэдна прэзыдэнту Эўрапейскай камісіі Жазэ Мануэлю Барозу і вярхоўнаму прадстаўніку Эўразьвязу па пытаньнях зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі Кэтрын Эштан.

Акрамя таго, праца групы можа быць распаўсюджаная на Грузію і Малдову.

З часу зьвяржэньня рэжыму Віктара Януковіча Эўрапейскі зьвяз неаднаразова заяўляў аб дыпляматычнай і фінансавай падтрымцы Ўкраіне, аднак настойваў на тым, што Ўкраіна павінна правесьці шэраг рэформаў і перш за ўсё прыняць меры для пераадоленьня карупцыі ў праваахоўнай, судовай сфэры і органах дзяржаўнай улады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG