Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі сэпаратысты не складуць зброі, то будзе загад страляць


Выканаўца абавязкаў намесьніка кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Сенчанка заклікае сэпаратыстаў скласьці зброю, у адваротным выпадку праваахоўнікі дадуць загад страляць.

Пра гэта піша «Ўкраінская праўда».

Паводле словаў Сенчанкі, улада ня мае нічога супраць бяззбройнага мірнага пратэсту, аднак сэпаратысты сканцэнтравалі ў сябе вялікую колькасьць зброі.

«Тым, хто быў зь бітамі ў руках, мы парэкамэндавалі не парушаць грамадзкі парадак, пакінуць біты і пайсьці працаваць. Але ў адносінах да тэрарыстаў будзе прымяняцца зброя, як гэта прынята ва ўсім сьвеце», — папярэдзіў ён.

«Калі яны не здадуць зброю, то спэцпадразьдзяленьні атрымаюць загад страляць», — адзначыў Сенчанка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG