Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 9 красавіка: ПАРЭ разгледзіць прапанову аб пазбаўленьні паўнамоцтваў расейскай дэлегацыі, дзень памяці Рабле і Бэкана


Франсуа Рабле

Франсуа Рабле

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск, нацыянальны прэсавы цэнтар, адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя «Абарона інтэлектуальнай уласнасьці — адвакацкая практыка ў Беларусі». Пачатак у 11 гадзінаў.

Менск, сядзіба БНФ, прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная падачы заяўкі ў Менгарвыканкам на правядзеньне «Чарнобыльскага шляху». Пачатак у 12 гадзінаў.

Прамая тэлефонная лінія старшыні Менскага гарвыканкаму Мікалая Ладуцька. Задаць пытаньні можна будзе з 14.00 да 16.00.

Менск,адкрыцьцё 17-га міжнароднага вясновага кірмашу турысцкіх паслуг «Адпачынак-2014», які праводзіць Нацыянальны выставачны цэнтар «БелЭкспа» сумесна з Міністэрствам спорту і турызму.

Страсбур, на сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы адбудзецца разгляд сытуацыі ва Ўкраіне і галасаваньне прапановы аб прыпыненьні паўнамоцтваў расейскай дэлегацыі.

Каір, міністры замежных справаў арабскіх краінаў абмяркуюць стан палестына-ізраільскіх перамоваў.

Масква, візыт караля Ярданіі Абдулы ІІ для абмеркаваньня сытуацыі ў Сірыі.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1867 — ЗША ратыфікавалі дамову з Расеяй аб набыцьці Аляскі.

1917 — у Менску прайшоў Зьезд Беларускіх нацыянальных арганізацый.

1932 — скончыўся Барысаўскі галодны бунт, антысавецкі выступ працоўных Барысава.

1940 — уварваньне нацысцкай Нямеччыны ў Нарвэгію і Данію.

1946 — у Міхельсдорфе (Нямеччына) з ініцыятывы Натальлі Арсеньневай і Юркі Віцьбіча створанае Беларускае літаратурнае згуртаваньне «Шыпшына».

1966 — Ватыкан адмяніў Індэкс забароненых кніг.

1970 — музыкі The Beatles спынілі супольную працу.

1989 — разгон маніфэстацыі ў Тбілісі, які суправаджаўся забойствам маніфэстантаў.

1991 — Грузія абвясьціла незалежнасьць.

2003 — войскі міжнароднай кааліцыі, кіраванай ЗША, занялі Багдад

У гэты дзень нарадзіліся:

1802 — Эліас Лёнрат, фінскі фальклярыст, які запісаў і выдаў карэла—фінскі эпас «Калевала».

1821 — Шарль Бадлер, францускі паэт.

1835 — Ялегі Пранціш Вуль, беларускі паэт.

1910 — Ісай Казінец, адзін з кіраўнікоў менскага антынацысцкага падпольля ў часе Другой сусьветнай вайны.

У гэты дзень памерлі:

1553 — Франсуа Рабле, францускі пісьменьнік-гуманіст.

1626 — Фрэнсіс Бэкан, англійскі філёзаф.

1802 — Францішак Станіслаў Гутэн-Чапскі, дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай

2006 — Вадзім Круталевіч, беларускі праўнік, гісторык, сацыёляг
ЦЫТАТА ДНЯ

«Кожны чалавек каштуе дакладна столькі, у колькі ён сам сябе ацэньвае».

Франсуа Рабле
XS
SM
MD
LG