Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вярхоўны суд пакінуў у сіле сьмяротны прысуд Аляксандру Грунову


Аляксандар Груноў

Аляксандар Груноў

Вярхоўны суд Беларусі пакінуў бязь зьмены вынесены паўторна 24 сьнежня 2013 году Гомельскім абласным судом сьмяротны прысуд Аляксандру Грунову — забойцу гомельскай студэнткі Натальлі Емяльянчыкавай, паведамляе БелаПАН са спасылкай на ВС.

У верасьні 2012 году Аляксандар Груноў зьдзейсьніў забойства з асаблівай жорсткасьцю, дзяўчыне было нанесена больш за 100 нажавых раненьняў. Злачынства Груноў учыніў праз год пасьля адбыцьця пакараньня за жорсткае зьбіцьцё сужыцеля сваёй маці, пасьля якога той сканаў.

Асуджанаму да сьмяротнага пакараньня растлумачана, што ён можа зьвярнуцца да прэзыдэнта з прашэньнем аб памілаваньні.

Першы сьмяротны прысуд Грунову Гомельскі абласны суд вынес 14 чэрвеня 2013 году. 22 кастрычніка Вярхоўны суд адмяніў гэты прысуд і накіраваў справу на новы судовы разгляд у суд першай інстанцыі.
XS
SM
MD
LG