Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Радзе праз выступ камуніста Сіманенкі ўсчалася бойка


Пятро Сіманенка ў Радзе, архіўнае фота

Пятро Сіманенка ў Радзе, архіўнае фота

Падчас выступу лідэра КПУ Пятра Сіманенкі ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны пачалася бойка.

Сьпікер парлямэнту Аляксандр Турчынаў абвясьціў перапынак на 10 хвілін.

Лідэр КПУ выступаў з крытыкай дзеяньняў уладаў, якія, на яго думку, прывялі да дэстабілізацыі сытуацыі на ўсходзе. У прыватнасьці, на яго думку, сэпаратысцкія выступленьні былі арганізаваныя ня звонку, а мясцовымі жыхарамі.

Як перадае карэспандэнт УНІАН, падчас выступу з трыбуны лідэра КПУ Пятра Сіманенка двое дэпутатаў ад фракцыі «Свабода» падбеглі да трыбуны і сілай яго выштурхнулі. Пасьля гэтага да трыбуны зьбегліся прадстаўнікі розных фракцый, завязалася бойка.

Прадстаўнікі апазыцыі пачалі скандаваць: «Фашысты!»
XS
SM
MD
LG