Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Луганску тэрарысты ўтрымліваюць закладнікаў, — Ляшко


Прарасейскія пратэстоўцы ў Луганску
Прарасейскія пратэстоўцы ў Луганску

У Луганску абласную ўправу СБУ ўтрымліваюць ад 150 да 200 узброеных людзей, якія маюць ваенны вопыт, паведаміў ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны дэпутат Алег Ляшко.

«Управу СБУ ў Луганскай вобласьці другія суткі працягваюць утрымліваць 150–200 чалавек. Пераважная большасьць — былыя вайскоўцы, аўганцы».

Паводле Ляшко, з гэтых 200 чалавек каля 40 — кадравыя вайскоўцы расейскіх спэцслужбаў, Галоўнага разьведвальнага ўпраўленьня Мінабароны Расеі. Яны ўтрымліваюць 22 закладнікі, супрацоўнікаў СБУ і мірных грамадзян.

«На руках у сэпаратыстаў 1000 адзінак агнястрэльнай зброі, 800 аўтаматаў, 28 снайпэрскіх вінтовак, тры буйнакаліберныя кулямёта, дзьве сотні гранат, 18 гранатамётаў», — падсумаваў Ляшко.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG