Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўсходняй Украіне арыштоўваюць сэпаратыстаў

У Харкаве і Мікалаеве міліцыя ўзяла сытуацыю пад кантроль. У Данецку і Луганску працягваюцца перамовы з узброенымі прарасейскімі сэпаратыстамі, якія ўтрымліваюць адміністрацыйныя будынкі.

21:54 8.4.2014

У Луганску сэпаратысты каля СБУ заяўляюць што "ім засталося пратрымацца ўсяго суткі"

20:35 8.4.2014

Данецк: сэпаратысцкая «карцінка» можа папярэднічаць наступнаму гандлю пад дываном за ўплыў паміж мясцовымі алігархамі і Кіевам

18:59 8.4.2014

У Луганску сэпаратысты ўтрымліваюць 60 закладнікаў, у Харкаве напалі на аўтобусы зь міліцыяй


18:31 8.4.2014

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры заявіў, што да беспарадкаў ва ўсходніх абласьцях Украіны датычныя агенты расейскіх спэцслужбаў

17:56 8.4.2014

Ва Ўкраіне прагназуюць другі этап акупацыі

Пра гэта гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Украіны адносна ўмяшаньня Расеі ва ўнутраныя справы Ўкраіны.
16:22 8.4.2014
Тэлевізійны прадусар Ільля Кузьняцоў з Данецку: У сэпаратыстаў яшчэ шмат зброі:
15:52 8.4.2014

Калі сэпаратысты не складуць зброі, то будзе загад страляць

14:52 8.4.2014
Кіеў і Масква гатовыя да перамоваў. Але на розных умовах
14:52 8.4.2014
Амэрыканцы наогул ня ведаюць, дзе Ўкраіна, але хочуць паслаць свае войскі
13:46 8.4.2014
Данецкія сэпаратысты хаваюцца за жанчын
13:46 8.4.2014

Зьявілася поўнае відэа начных перамоваў бізнэсоўца Рыната Ахметава з данецкімі сэпаратыстамі

13:40 8.4.2014

«Данецкую рэспубліку» скасавалі


Самаабвешчаную «Данецкую рэспубліку» скасавалі назаўтра ж пасьля абвяшчэньня.

З афіцыйнай заявай пра гэта выступіў Камітэт патрыятычных сіл Данбасу ад імя Народных збораў.

Камітэт спаслаўся на атрыманыя ім «шматлікія звароты грамадзян з заявамі аб іх нязгодзе са стварэньнем Данецкай рэспублікі і абвяшчэньнем аб яе далучэньні да суседняй дзяржавы, а таксама з правядзеньнем рэфэрэндуму без адпаведнай нарматыўнай базы».

У сувязі з гэтым 7 красавіка ў Данецку Камітэт патрыятычных сіл Данбасу правёў Народныя зборы з удзелам прадстаўнікоў 66 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Данецкай вобласьці. На зборах пастанавілі:

1. Адмяніць рашэньне аб стварэньні Данецкай рэспублікі.

2. Забараніць правядзеньне любых рэфэрэндумаў на тэрыторыі Данецкай вобласьці да стварэньня адпаведнай прававой базы.

3. Прызнаць незаконнымі заявы аб аддзяленьні Данецкай вобласьці ад Украіны і захаваць рэгіён у складзе незалежнай Украінскай дзяржавы.

Пастанову апублікаваў сайт «Новости Донбасса».
13:20 8.4.2014
Фота і відэа антытэрарыстычнай апэрацыі ў Харкаве
13:19 8.4.2014

Авакаў абяцае звольніць траціну харкаўскай міліцыі


Пасьля вызваленьня Харкаўскай абласной адміністрацыі і затрыманьня 70 сэпаратыстаў міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў напісаў у Фэйсбуку:

«Па выніках гэтых двух дзён супрацьстаяньняў у Харкаве мною будуць зробленыя высновы па кадравым складзе падразьдзяленьняў міліцыі вобласьці. Шмат што з таго, што я ўбачыў, больш было падобным на сабатаж, чым на службу. Усе, каго гэта тычыцца — сыдуць — ад кіраўнікоў і да шараговага складу, што ня менш важна. Міліцыя ў Харкаве павінна мяняцца карэнным чынам!»
12:26 8.4.2014
Рада ўзмацніла адказнасьць за замах на тэрытарыяльную цэласнасьць і здраду
11:57 8.4.2014
У Радзе праз выступ камуніста Сіманенкі ўсчалася бойка
11:46 8.4.2014
У Луганску тэрарысты ўтрымліваюць закладнікаў, — Ляшко
11:39 8.4.2014
Прэзыдэнт Чэхіі: Калі Расея ўварвецца ва ўсходнюю Ўкраіну — я падтрымаю ваенную акцыю НАТО
11:36 8.4.2014
Ахметаў — міратворац на Данбасе?
11:04 8.4.2014
Белы дом перасьцерагае Пуціна

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG