Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Данецкія сэпаратысты паабяцалі здаць зброю


Падыходы да будынка СБУ пасьля ачысткі яго сілавікамі
Падыходы да будынка СБУ пасьля ачысткі яго сілавікамі

У выніку перамоваў прадстаўнікоў прарасейскіх сэпаратыстаў зь бізнэсмэнам Рынатам Ахметавым і начальнікам мясцовай міліцыі і першым віцэ-прэм’ерам Украіны Віталём Ярэмам сэпаратысты, якія захапілі будынак Данецкай абласной управы СБУ, пагадзіліся здаць зброю і вызваліць гэтае памяшканьне.

«Нам паабяцалі, што будуць здаваць зброю, якую яны забралі ў СБУ, і будуць вызваляць памяшканьне», — паведаміў Віталь Ярэма ў эфіры «Грамадзканага телебачаньня » ў ноч на аўторак.

«У адказ я даў слова, што мы ня будзем штурмаваць, ужываць сілу, і спадзяюся, што наша дамоўленасьць будзе ў інтарэсах абодвух бакоў — міліцыі і пікетоўцаў, і не праліецца кроў. Я думаю, што мы зрабілі правільна. А што будзе далей — пабачым», — дадаў ён.

7 красавіка а 3:40 ночы гурт невядомых грамадзян пракраўся на першы паверх будынка ўправы Службы бясьпекі Ўкраіны ў Данецкай вобласьці. Днём 7 красавіка са сцэны, усталяванай на прыступках захопленай Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі было абвешчана пра стварэньне так званай незалежнай Данецкай рэспублікі і «ўваходжаньне» яе ў склад Расеі.

У ноч на 8 красавіка мільярдэр Рынат Ахметаў выйшаў да сэпаратыстаў у Данецку, заклікаўшы іх весьці перамовы з уладай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG