Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Харкаве арыштавалі 70 сэпаратыстаў


Арсен Авакаў
Арсен Авакаў

У Харкаве пачалася антытэрарыстычная апэрацыя.

Пра гэта паведаміў міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў. Паводле ягоных слоў, перакрыты цэнтар гораду і не працуюць станцыі мэтро.

«Харкаў. Пачалася антытэрарыстычная апэрацыя. Цэнтар гораду перакрыты. Па станцыі мэтро. Не хвалюйцеся. Завершым — адкрыем», — напісаў Авакаў.

Паводле яго слоў, будынак Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі зноў «зачышчаны» ад сэпаратыстаў, якія ноччу яго захапілі.

«Арыштаваныя каля 70 сэпаратыстаў», — адзначыў Авакаў.

Апэрацыя праводзілася без прымяненьня агнястрэльнай зброі, паведаміў міністар.

Паводле дэпутата Мікалая Княжыцкага, затрыманыя 70 парушальнікаў:

«Яны ўжо ў кіеўскіх і палтаўскіх СІЗА. Дзейнічае „Ягуар“ з цэнтральнай Украіны. Дзейнічае прафэсійна — бяз стрэлаў і ахвяр. Гатовыя дзейнічаць паўсюль на ўсходзе, нэўтралізуючы злачынцаў», — напісаў дэпутат у Фэйсбуку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG