Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцназ вызваліў ад сэпаратыстаў будынак Службы бясьпекі ў Данецку


У Данецку спэцназ вызваліў ад сэпаратыстаў будынак абласнога ўпраўленьня Службы бясьпекі Ўкраіны.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook са спасылкай на выконваючага абавязкі прэзыдэнта Украіны Аляксандра Турчынава заявіла намесьніца сакратара Савета нацыянальнай бясьпекі і абароны Вікторыя Сюмар. Паводле яе, абыйшлося без ахвяраў.

Падрабязнасьцяў яна не прыводзіць.

У нядзелю і панядзелак сэпаратысты захапілі ў Харкаве будынак абласной адміністрацыі, у Данецку — будынкі абласной адміністрацыі і СБУ, у Луганску — памяшканьне СБУ. Паводле міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава, які працуе ў Харкаве, сёньня міліцыя вызваліла памяшканьні абласной адміністрацыі ў гэтым горадзе.
XS
SM
MD
LG