Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Расспажыўнагляд" прыпыніў малочны імпарт з Украіны


Расейскае фэдэральнае агенцтва «Расспажыўнагляд» прыпыніла імпарт шасьці ўкраінскіх вытворцаў малочнай прадукцыі.

Паводле агенцтва, лябараторныя дасьледаваньні выявілі неадпаведнасьць прадукцыі прынятым у Расеі стандартам якасьці.

Расейскія ўлады неаднойчы выкарыстоўвалі забарону на імпарт харчовай прадукцыі на падставе нібыта неадпаведнасьці стандартам якасьці, як інструмэнт пакараньня суседніх краінаў, чыя палітыка не падабаецца Маскве . Расея ўводзіла забарону на імпарт грузінскіх вінаў і мінэральнай вады, малдоўскіх вінаў, у 2009 годзе быў забаронены экспарт малочных прадуктаў у Расею зь Беларусі.

Папярэдні раўнд падобнай гандлёвай «вайны» з Украінай адбыўся летась, калі быў спынены імпарт многіх відаў харчовай прадукцыі у Расею з Украіны.
XS
SM
MD
LG