Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя вырашыла кардынальна памяняць маршрут традыцыйнага шэсьця ў дзень гадавіны аварыі на ЧАЭС.

Сёньня адбылося паседжаньне аргкамітэта Чарнобыльскага шляху-2014.
Яго сябры вырашылі зьмяніць маршрут, які традыцыйна складаўся 26 красавіка кожнага году,— да чарнобыльскай капліцы на Плошчы Бангалор.

Аргкамітэт вырашыў пакінуць месца збору ранейшым — ля кінатэатра «Кастрычнік», час 12 гадзін. Далей плянуецца прайсьці па вуліцах Сурганава і Якуба Коласа ў Курапаты.

Заяўкі ў менскі гарадзкі і раённы выканаўчыя камітэты будуць пададзеныя 9 красавіка.

Заяўнікамі зьбіраюцца выступіць Марына Хоміч, Ільля Дабратвор, Анатоль Сідарэвіч і Аляксей Янукевіч.

Пасьля шэсьця і мітынгу Курапатах пройдзе талака.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG