Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турчынаў: Пачалася другая хваля спэцапэрацыі Расеі супраць Украіны


Аляксандар Турчынаў
Аляксандар Турчынаў

Вярхоўная Рада Ўкраіны заўтра разгледзіць закон аб узмацненьні крымінальнай адказнасьці за сэпаратызм і іншыя злачынствы супраць дзяржавы.

Пра гэта ў звароце паведаміў сьпікер парлямэнта, выконваючы абавязкі прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандр Турчынаў.

«Згодна з украінскім заканадаўствам, будзе пастаўленае пытаньне аб забароне дзейнасьці палітычных партый і грамадзкіх арганізацый, якія стаяць на пазыцыях сэпаратызму і працуюць на краіну агрэсара і супраць уласнага народа», — заявіў Турчынаў.

Акрамя таго, паводле словаў в.а. прэзыдэнта, улічваючы пасыўныя паводзіны некаторых структур мясцовых праваахоўных органаў, яны будуць даўкамплектаваныя за кошт падразьдзяленьняў зь іншых рэгіёнаў.

«Учора пачалася другая хваля спэцапэрацыі Расеі супраць Украіны, мэта якой дэстабілізаваць сытуацыю ў дзяржаве, зрынуць украінскую ўладу, сарваць выбары і разарваць на кавалкі нашу краіну... Ворагі Ўкраіны спрабуюць разыграць крымскі сцэнар. Але мы гэтага не дапусьцім. Ноччу створаны антыкрызысны штаб, а супраць тых, хто ўзяў у рукі зброю, будуць ўжытыя антытэрарыстычныя захады», — падкрэсьліў сьпікер.

Акрамя таго, паводле яго словаў, узмоцненая абарона ўсходняй мяжы Ўкраіны.
Турчынаў таксама адзначыў, што сэпаратызм і выкарыстаньне зброі супраць украінскіх грамадзян — гэта не палітыка, а цяжкае злачынства:
«А супраць злачынцаў мы будзем дзейнічаць адэкватна і рашуча».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG