Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея — сапраўды не Эўропа,— Арэшка


У Расеі распрацоўваецца праект «Асновы дзяржаўнай культурнай палітыкі», падрыхтаваны міністэрствам культуры краіны. У аснову дакумэнта пакладзены прынцып «Расея — не Еўропа».

Канцэпцыю дакумэнта для Свабоды камэнтуе беларускі культуроляг Вацлаў Арэшка:

«Я цалкам падтрымліваю тэзу, што Расея — не Эўропа, мы даўно пра гэта гаворым. Што тычыцца Беларусі, то я як чалавек, які займаўся культуралёгіяй, магу сказаць, што Беларусь адносіцца да эўрапейскай культурнай прасторы. Нашая праблема ў тым, што мы на памежжы, і гэта стварае ня толькі культурныя праблемы, але і палітычную небясьпеку для нашай краіны.

Але мы адназначна існуём у прасторы эўрапейскіх культурных каштоўнасьцяў. І для нас вельмі важна дамагацца таго, каб мы ў гэтай прасторы і заставаліся. Што тычыцца такога паняцьця, як мульцікультурнасьць, ад якога адмаўляецца Расея, калі пад ім разумеюць адмаўленьне ад традыцыйных нацыянальных каштоўнасьцяў, то яно і для Беларусі непрымальнае, таму што ў нас ёсьць тытульная нацыя і яе каштоўнасьці, якія павінны быць абароненыя. Сытуацыя з Расеяй для нас добрая, таму што яна выбудоўвае мяжу паміж Беларусьсю і Расеяй».

Вацлаў Арэшка адзначыў разам з тым, што стварыўшы «Асновы дзяржаўнай культурнай палітыкі», Расея не адмовіцца ад поп-культуры, якая прыйшла ў СССР з Захаду:

«Справа ў тым, што зараз ужо немагчыма адназначна казаць пра перайманьне заходніх узораў у той жа мас-культуры. Гэта было актуальна гадоў 20-30 таму. Зараз ёсьць і тыпова расейскія ўзоры папсы. А нацыянальная расейская папса стварае сёньня поле культуры Расеі, дзе няма ўзораў добрай высокаякаснай культуры, якую можна знайсьці яшчэ і ў Эўропе, і ў ЗША. Я лічу, што нам трэба абараняцца і ад гэтай расейскай мас-культуры, бараніць сваё і ня браць чужога, якое ня ёсьць каштоўнасьцю».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG