Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Крыме расейскі вайсковец застрэліў украінскага афіцэра


У нядзелю ўвечары ў Крыме расейскі вайсковец расстраляў ўкраінскага афіцэра, які застаўся верным прысязе народу Ўкраіны.

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных дасьледаваньняў Дзьмітрый Тымчук.

«У прыватнасьці, у пгт. Новафёдараўка (Сакскі раён) а 23.45 двума стрэламі ва ўпор расейскім вайскоўцам малодшым сяржантам Зайцавым А.С. у сваім пакоі ў афіцэрскім інтэрнаце быў застрэлены вайсковец в/ч 1100 маёр К., які рыхтаваўся да выезду на мацярык», — напісаў Тымчук.

Ён таксама паведаміў, што прысутнага ў гэтым пакоі капітана Арцёма Ярмоленку зьбілі і вывезьлі ў адну з вайсковых частак, кантраляваную расейцамі. Акупанты забралі таксама цела загінулага ўкраінскага маёра, напісаў Тымчук.
Інфармацыю аб расстрэле ўкраінскіх вайскоўцаў пацьвердзіў і кіраўнік мэдыя-цэнтра Мінабароны Ўладзіслаў Селязьнёў на сваёй старонцы ў Facebook:
«У выніку канфлікту паміж украінскімі афіцэрамі і расейскімі салдатамі стрэламі з аўтамата быў забіты маёр Станіслаў Карачэўскі. Забойства адбылося на 5 паверсе інтэрната, дзе пражываў украінскі вайсковы пэрсанал Сакскай авіябазы. Капітан Арцём Ярмоленка вывезены сьледчым аддзелам РФ у Севастопаль. У афіцэраў засталіся па двое дзяцей. Плянавалася, што 9 красавіка Карачэўскі і Ярмоленка павінны былі адбыць на мацерыковую частку Ўкраіны. Украінскія афіцэры былі бяз зброі», — адзначыў Селязьнёў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG