Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы адмянілі канцэрт Ансамблю Расейскай арміі. З-за Крыму


Цалкам распрададзены канцэрт расейскага армейскага ансамблю імя Аляксандрава, які меўся адбыцца ў нядзелю ўвечары ў Кракаве (Польшча), быў адменены ў апошнюю хвіліну. Дырэктар Кракаўскай філярмоніі Богдан Тоша, які ініцыяваў адмену выступу расейскіх зорак, зрабіў гэта ў мэтах перадухіленьня дэманстрацыі, якая плянавалася ў сувязі з сытуацыяй ў Крыме.

«Прыняўшы гэтае рашэньне, я спрабаваў перадухіліць дэманстрацыю перад філярмоніяй, у якой зьбіраліся браць удзел каля ста чалавек нязгодных з анэксіяй Крыму», — паведаміў дырэктар ў нядзелю Радыё Кракаў. Ён таксама адзначыў, што выступы расейскіх артыстаў у мундзірах Чырвонай Арміі правакуюць пратэсты ня толькі ў Кракаве, але і ў іншых польскіх гарадах.

«Гэта неверагодная ганьба, гэтага не павінна было адбыцца», — адрэагаваў на дзеяньні Богдана Тоша віцэ-прэм’ер парлямэнту Кракаўскага ваяводзтва Яцэк Соска.

«Пасьля такога рашэньня Тоша павінен застрэліцца альбо мінімум пакінуць пасаду дырэктара Кракаўскай філярмоніі», — падкрэсліў Соска.

Ансамбль імя Аляксандрава з пачатку сакавіка гэтага года знаходзіцца ў турнэ па дваццаці польскіх гарадах. Большасьць канцэртаў ужо адбылася. Пакуль Кракаў адзіны горад, які адмяніў выступ расейскага зоркавага ансамблю.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG