Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Харкаўскую адміністрацыю вызвалілі ад сэпаратыстаў


Будынак абласной дзяржаўнай адміністрацыі (АДА) ў Харкаве цалкам вызвалены ад сэпаратыстаў.

Пра гэта паведаміў міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў:

«Харкаў. Будынак АДА цалкам вызвалены ад сэпаратыстаў. Пачаўся працоўны працэс. Дзякуй тым, хто дапамагаў. Я працую ў Харкаве. Прашу харкаўчан падтрымаць працэс адэкватнага ўрэгуляваньня», — напісаў Авакаў у Facebook.

Як паведамляў УНІАН, 6 красавіка ўвечары ў Харкаве сэпаратысты захапілі будынак абласной адміністрацыі. Некалькі сотняў прыхільнікаў фэдэралізацыі на працягу 10 хвілін адціснулі да 200 міліцыянтаў са шчытамі, якія ахоўвалі ўваход у АДА.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG