Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАРЭ абмяркуе расейскую агрэсію ў Крыме


Галоўнай тэмай вясновай сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы стане расейская агрэсія на тэрыторыі Ўкраіны.

Для расейскай дэлегацыі яна абяцае стаць адной з самых напружаных за ўсю гісторыю сяброўства Расеі ў Радзе Эўропы.

На абмеркаваньне парлямэнтарыяў плянуюць вынесьці пытаньне аб санкцыях у дачыненьні да Масквы за захоп Крыма, ажно да спыненьня паўнамоцтваў дэпутатаў у Асамблеі.

У ПАРЭ ўжо паступіла два праекты рэзалюцыі ад парлямэнцкіх груп. Адзін зь іх, прапанаваны Даніяй, рэкамэндуе пазбавіць расейскую дэлегацыю права голасу. Іншы дакумэнт, унесены прадстаўніком Вялікабрытаніі, заклікае рэзка асудзіць парушэньні Расеяй тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны і пазбавіць Расею паўнамоцтваў у Парлямэнцкай асамблеі.

Як перадае ІТАР-ТАСС, у Дзярждуме і Савеце Фэдэрацыі Расеі кажуць, што ў выпадку, калі прапанова аб пазбаўленьні паўнамоцтваў будзе вынесеная на абмеркаваньне, расейская дэлегацыя сама пакіне ПАРЭ.

Гэта канчаткова праясьніцца ў аўторак па выніках пасяджэньня маніторынгавага камітэту.

Вясновая сэсія ПАРЭ пройдзе з 7 па 11 красавіка ў Страсбургу. Акрамя ўкраінскага пытаньня, ПАРЭ плянуе заслухаць выступ прэзыдэнта Аўстрыі Хайнца Фішэра, справаздачу па праблемах прастытуцыі, гандлю людзьмі і сучаснага рабства ў Эўропе, справаздачу камісара Рады Эўропы па правах чалавека.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG