Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысты ў Данецку захапілі дзяржбудынкі і рыхтуюць рэфэрэндум аб далучэньні да Расеі


У Данецку прарасейскія мітынгоўцы, якія захапілі абласную дзяржадміністрацыю, заявілі пра намер склікаць зьезд для фармаваньня «народнай аблрады». Як перадае «Украінская праўда», мітынгоўцы патрабуюць неадкладнага скліканьня пазачарговай сэсіі Данецкага аблсавету і прыняцьця ім рашэньня аб правядзеньні рэфэрэндуму аб уваходжаньні ў склад Расеі.


Паводле мэдыяў, два паверхі будынка адміністрацыі занялі каля 200 чалавек, яшчэ некалькі соцень чалавек знаходзяцца на плошчы перад будынкам. Мітынгоўцы рыхтуюцца разьбіць намётавае мястэчка.

Пракуратура Данецкай вобласьці пачало расьсьледаваньне па факце захопу адміністрацыйнага будынка.


У Луганскай вобласьці супрацоўнікі службы бясьпекі па патрабаваньні мітынгоўцаў вызвалілі з-пад варты шасьцёх раней затрыманых прарасейскіх актывістаў. Раней паведамлялася, што сёння прарасейскія дэманстранты захапілі будынак управы Службы бясьпекі. У сутыкненьнях пацярпелі два чалавекі: супрацоўнік праваахоўных органаў і ўдзельніца мітынгу.

У Харкаве, дзе сёньня прайшоў мітынг за правядзеньне рэфэрэндуму па пытаньні фэдэралізацыі Украіны, міліцыі ўдалося вывесьці з акружэньня прарасейскіх актывістаў амаль 20 эўрамайданаўцаў. Як перадае УНІАН, антымайданаўцы патрабавалі самасуду і, прабіваючыся праз кардон міліцыі, спрабавалі біць эўрамайданаўцаў. Некалькі чалавек атрымалі траўмы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG