Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турчынаў адмяніў візыт у Літву з-за выступаў сэпаратыстаў у Данецку і Луганску


Аляксандар Турчынаў інспэктуе войскі

Аляксандар Турчынаў інспэктуе войскі

Турчынаў ўзяў пад асабісты кантроль сытуацыю ў Данецку і Луганску і тэрмінова склікаў сілавікоў

Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Украіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандар Турчынаў адмяніў свой працоўны візыт у Літву.

Аляксандар Турчынаў узяў пад свой асабісты кантроль сытуацыю, якая склалася ў Данецкай і Луганскай абласьцях з-за актывізацыі сэпаратыстаў. Пра гэта паведаміла прэс-служба парлямэнту, перадае Цензор.НЕТ.

У сувязі з падзеямі ў Данецкай і Луганскай абласьцях Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны, в. а. Прэзыдэнта Украіны адмяніў свой працоўны візыт у Літву, дзе ён павінен быў удзельнічаць у Канфэрэнцыі старшыняў парлямэнтаў краін-сябраў ЭЗ.

У нядзелю ў Данецку і Луганску працягваюцца сэпаратысцкія мітынгі, у выніку якіх былі захопленыя Данецкая адміністрацыя і Управа СБУ ў Луганску.


Чытайце таксама:

У Данецку прарасейскія актывісты кінулі гранату і ўварваліся ў будынак адміністрацыі

У Данецку і Луганску прарасейскія мітынгі перарасьлі ў вулічныя беспарадкі

XS
SM
MD
LG