Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данецку прарасейскія актывісты кінулі гранату і ўварваліся ў будынак адміністрацыі


У Данецку ўдзельнікі прарасейскага мітынгу ўвайшлі ў будынак абласной дзяржадміністрацыі. Як перадае «Украінская праўда», паміж мітынгоўцамі і міліцыянтамі адбыліся сутыкненьні. Дэманстранты кінулі ў вакно будынка гранату.

Каля двух тысяч чалавек сабраліся сёньня на плошчы Леніна ў цэнтры Данецку на мітынг у падтрымку байцоў Беркуту, затрыманых украінскімі спэцслужбамі па падазрэньні ў масавых забойствах падчас супрацьстаяньня ў Кіеве. У пачатку акцыі яе ўдзельнікі патрабавалі выдаліць з плошчы журналістаў.

У Луганску прарасейскія мітынгоўцы штурмам захапілі будынак кіраваньня Службы бясьпекі. Як паведамляе УНІАН, у сутыкненьнях пацярпелі два чалавекі: супрацоўнік праваахоўных органаў і ўдзельніца мітынгу.

Дэманстранты выбіваюць вокны цаглінамі і кідаюць дымавыя шашкі.

У Харкаве на плошчы Свабоды праходзяць два мітынгі за правядзеньне рэфэрэндуму па пытаньні фэдэралізацыі Ўкраіны. Паводле Інтэрфаксу, у абедзьвюх акцыях бяруць удзел каля паўтары тысячы чалавек.

Сёння ж у Харкаве каля помніка Тарасу Шаўчэнку адбыўся мітынг Эўрамайдану. Удзельнікі мерапрыемства асудзілі агрэсіўную палітыку Расеі ў дачыненні да Украіны і выступілі за адзінства дзяржавы і супраць вайны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG