Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Луганску мітынг пад расейскімі сьцягамі


Прарасейскі мітынг у Луганску

Прарасейскі мітынг у Луганску

Паводле розных ацэнак, ад адной да дзьвюх тысяч чалавек праводзяць мітынг пад расейскім сьцягам на плошчы побач з абласной дзяржаўнай адміністрацыяй Луганску.

Мітынг арганізавала грамадзкая арганізацыя «Луганская гвардыя». Удзельнікі акцыі трымаюць сьцягі Расеі і георгіеўскія стужачкі.

Прысутныя выступаюць за адстаўку новай цэнтральнай улады, наданьне расейскай мове статусу другой дзяржаўнай, вызваленьне зьняволенага лідэра «Луганскай гвардыі» Аляксандра Харытонава і адклiканьня дэпутатаў мясцовых саветаў з тым, каб паралізаваць працу органаў мясцовага самакіраваньня.

14 сакавіка супрацоўнікі Службы бясьпекі Украіны затрымалі лідэра арганізацыі «Луганская гвардыя» Аляксандра Харытонава, які самаабвесьціўся «народным губэрнатарам» Луганскай вобласьці, па падазрэньні ў спробе зьвяржэньня канстытуцыйнага ладу.

У Луганску таксама рэгулярна праходзяць акцыі ў падтрымку адзінства Ўкраіны, акцыі мясцовага Эўрамайдану.
XS
SM
MD
LG