Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ва Ўкраіне закатавалі журналіста, удзельніка Майдану. Шукаюць забойцаў


У Чаркаскай вобласьці Ўкраіны расьсьледуюць забойства журналіста, грамадзкага дзеяча, майданаўца Васіля Сергіенкі.

4 красавіка ў праваахоўныя органы зьвярнулася маці Сергіенкі, якая паведаміла, што невядомыя выкралі і павезьлі яе сына ў невядомым кірунку. У той жа дзень адкрылі крымінальная справу па артыкуле «Незаконнае пазбаўленьне волі або выкраданьне чалавека», перадае агенцтва «Інтэрфакс-Украіна».

У сувязі з пазьнейшай інфармацыяй аб выяўленьні цела, якое можа належаць Сергіенку, у Корсунь-Шаўчэнкаўскім раёне справу перакваліфікавалі на артыкул «Наўмыснае забойства», адзначае «Ўкраінская праўда».

З распаўсюджанага сёньня паведамленьня прэс-службы абласной пракуратуры вынікае, што факт выкраданьня і забойства Васіля Сергіенкі паціверджаны. Як адзначае сьледзтва, цела мужчыны было знойдзенае ў лесапаласе.

Кіраўнік Чаркаскай абласной арганізацыі партыі «Свабода» Юры Ботнар заяўляў, што на целе забітага актывіста былі сьляды катаваньняў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG