Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У раён, дзе чуліся сыгналы зьніклага «Боінгу», накіраваныя пошукавыя караблі


Жанчына піша словы падтрымкі і надзеі для пасажыраў зьніклага «Боінгу»

Жанчына піша словы падтрымкі і надзеі для пасажыраў зьніклага «Боінгу»

Аўстралія накіроўвае пошукавыя самалёты і суда ў раён Індыйскага акіяну, дзе ўдалося пачуць сыгналы, якія могуць сыходзіць ад «чорнай скрыні» зьніклага ў сакавіку пасажырскага самалёта «Малайзійскіх авіялініяў».

Як адзначыў кіраўнік аўстралійскага каардынацыйнага цэнтру пошукаў Ангус Х’юстан, цяпер мэта ўдзельнікаў апэрацыі — як мага хутчэй пацьвердзіць або абвергнуць прыналежнасьць сыгналаў да зьніклага «Боінгу».

У суботу кітайскі карабель, які ўдзельнічае ў пошуках, зафіксаваў сыгнал, які доўжыўся 90 сэкундаў, на той жа частаце, на якой павінны працаваць бартавыя самапісцы «Боінгу». У пятніцу кітайцамі фіксаваўся падобны, але больш хуткаплынны сыгнал.

«Боінг −777» шукаюць з 8 сакавіка. На борце самалёта, які кіраваўся з Куала-Лумпур ў Пэкін, знаходзіліся 239 чалавек. Як мяркуецца, ляйнэр разьбіўся ў паўднёвай частцы Індыйскага акіяну.
XS
SM
MD
LG