Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея можа вярнуцца да выкананьня сьмяротнага пакараньня


Калі Расею на бліжэйшай сэсіі ПАРЭ выключаць з гэтай арганізацыі, яна можа адмяніць мараторый на сьмяротнае пакараньне.

Пра гэта «Эхо Москве» заявіў сябра камітэту па міжнародных справах Савета Фэдэрацыі Расеі Ігар Марозаў.

Сэсія Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы адкрыецца ў панядзелак, 7 красавіка. У парадак працы сэсіі ўжо ўключаныя два праекты рэзалюцый адносна паўнамоцтваў Расеі ў ПАРЭ ў сувязі з падзеямі ва Ўкраіне. Першы праект ўнёс брытанскі парлямэнтарый Робэрт Уолтэр, які прапанаваў «безагаворачна асудзіць парушэньне тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны» і ў сувязі з гэтым пазбавіць расейскую дэлегацыю яе паўнамоцтваў. Пад праектам ужо паставілі подпісы больш за 50 дэпутатаў, што паводле рэглямэнту ПАРЭ робіць галасаваньне па ім абавязковым. Другі праект на тую ж тэму прапанаваў прадстаўнік Даніі Оструп Енсан. Гэты праект прадугледжвае «прыпыненьне права голасу для расейскай дэлегацыі».

«Эхо Масквы» адзначае, што падобная мера ўжо выкарыстоўвалася адносна Расеі ў 2000 годзе у сувязі з другой чэчэнскай вайной, а ў 2009 годзе, пасьля вайны Расеі з Грузіяй, такая прапанова не знайшла падтрымкі.

Пэрспэктыва выключэньня з ПАРЭ ўжо абмяркоўваецца ўладнымі структурамі Расеі. У Дзярждуме ідэю пазбаўленьня Расеі паўнамоцтваў у ПАРЭ назвалі «дэструктыўным крокам». Дэпутат ад партыі «Адзіная Расея» Аляксей Пушкоў ужо прапанаваў калегам апярэдзіць ПАРЭ і самім скласьці паўнамоцтвы ў гэтай арганізацыі, каб «нашым праціўнікам не было за што галасаваць». 1 красавіка спыненьня сяброўства ў ПАРЭ не выключыла сьпікер Савета Фэдэрацыі Валянціна Мацьвіенка.

Пакуль Беларусь зьяўляецца адзінай краінай ў Эўропе, дзе прымяняецца сьмяротнае пакараньне. Расея ня выключыла гэтае пакараньне з крымінальнага кодэксу, але абвясьціла мараторый на яго выкананьне. Адмена сьмяротнага пакараньня ёсьць адной з умоваў для прыняцьця краіны ў Раду Эўропы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG