Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Большасьць расейскамоўных ва Ўкраіне не адчуваюць ціску


Вынікі новага апытаньня, праведзенага з удзелам ЗША, сьведчаць, што большасьць рускамоўных грамадзян Украіны не адчуваюць сябе "пад ціскам або пагрозай " з-за іх мовы.

Міжнародны рэспубліканскі інстытут (IRI) заявіў, што высновы апытаньняў "супярэчаць прэтэнзіям Масквы, што расейскамоўныя грамадзяне знаходзяцца пад пагрозай , што з'яўляецца падставай для далейшага расійскага ўварваньня ва Ўкраіну. Па дадзеных апытаньня, 85 адсоткаў украінцаў і 66 адсоткаў этнічных расейцаў кажуць, што яны не адчуваюць росту ціску пасьля адхіленьня ад улады ў лютым прарасейскага прэзыдэнта Віктара Януковіча.

IRI сьцьвярджае, што 1200 чалавек прынялі ўдзел у апытаньні, які праводзіўся ва ўсіх рэгіёнах Украіны, у тым ліку і ў Крыме, з 14 па 26 сакавіка. Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці фінансавала даследаваньне.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG