Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбарчыя ўчасткі ў Аўганістане зачыніліся


На выбарчым участку ў Кабуле.

На выбарчым участку ў Кабуле.

У Аўганістане сёньня прайшлі прэзыдэнцкія выбары, якія павінны забясьпечыць першую ў гісторыі краіны дэмакратычную перадачу ўлады.

Галасаваньне адбывалася ва ўмовах узмоцненых мер бясьпекі, больш за 350 тысяч вайскоўцаў і паліцэйскіх падтрымліваюць парадак у краіне. Раней талібы заявілі пра намер сарваць выбары .

На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць восем кандыдатаў. Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай у выбарах не ўдзельнічае, паколькі, ў адпаведнасьці з канстытуцыяй краіны, прэзыдэнцкую пасаду нельга займаць больш за два тэрміны.

Як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы, у Кабуле сёньня з раніцы раніцы ля выбарчых участкаў выстраіліся чэргі. Хамід Карзай, які прагаласаваў на выбарчым участку паблізу прэзыдэнцкага палаца, заявіў , што сёньня важны дзень для аўганскага народа, які вызначыць будучыню яго краіны. Ён заклікаў аўганцаў прыйсьці на выбарчыя ўчасткі, "нягледзячы на дождж, холад і пагрозы ворагаў".
XS
SM
MD
LG