Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курманбека Бакіева, які хаваецца ў Беларусі, асудзілі на 25 гадоў. Завочна


Курманбэк Бакіеў у Менску

Курманбэк Бакіеў у Менску

Былы прэзыдэнт Кіргізіі Курманбек Бакіеў і яго сваякі атрымалі завочна працяглыя тэрміны зьняволення за спробу забойства замежнага бізнэсмэна Шона Дэйлі.

Суд у Бішкеку асудзіў Курманбека Бакіева да 25 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасьці, а яго брата, былога кіраўніка Службы дзяржаховы, Жаныбека Бакіева — да пажыцьцёвага зьняволеньня.

Адзін з сыноў экс-прэзыдэнта — Марат Бакіеў асуджаны да 20 гадоў пазбаўленьня волі, другі — Максім Бакіеў — да пажыцьцёвага зьняволеньня.

Прысуд быў вынесены па справе аб спробе забойства прадстаўніка кампаніі Oxus Gold Шона Дэйлі. Гэтая кампанія атрымала ліцэнзію на распрацоўку залатаруднага радовішча Джэро ў Талаской вобласьці. Па дадзеных сьледзтва, Максім Бакіеў з бацькам Курманбекам Бакіевым уступілі ў змову, каб атрымаць выключнае права на распрацоўку гэтага радовішча. У ліпені 2006 года на Дэйлі быў зьдзейсьнены замах. Ён выжыў, пасьля чаго пакінуў Кіргізію.

Курманбек Бакіеў зь неафіцыйнай жонкай і дваімі дзецьмі прыехаў у Беларусь на асабістае запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі 19 красавіка 2010 году.

Новыя ўлады Кіргізстану неаднаразова зьвярталіся ў Генпракуратуру Беларусі з просьбай аб выдачы Бакіева, але атрымлівалі адмову.

Былы прэзыдэнт Кіргізстана Курманбек Бакіеў і яго малодшы брат Джаныбек Бакіеў завочна асуджаныя ваенным судом Бішкецкага гарнізону ў іншай крымінальнай справе, зьвязанай з забойствам экс-кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Мэдэта Садыркулава. Курманбек Бакіеў асуджаны на 24 гады з канфіскацыяй маёмасьці за злачынствы, зьвязаныя з злоўжываньнем службовым становішчам.

Бакіеў заявіў, што ён грамадзянін Беларусі з 2010 году і згодна з заканадаўствам экстрадыцыі не падлягае.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG