Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Правы сэктар» ладзіць суботнік, каб разабраць барыкады і прыбраць сьмецьце


«Правы сэктар» абвясьціў правядзеньне ў суботу, 5 красавіка, у 12:00 на Майдане Незалежнасьці суботніка. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні, разьмешчаным на сайце партыі.

У межах суботніку павінны сабрацца «Правы сэктар» і іншыя грамадзкія арганізацыі, якія бралі актыўны ўдзел у рэвалюцыйных падзеях апошніх месяцаў. Мэта іх акцыі — навядзеньне парадку на галоўнай плошчы краіны і ўборка сьмецьця.

«Абарончыя збудаваньні, узьведзеныя актывістамі Майдану, выканалі сваю функцыю. Усе, хто хацеў сфатаграфавацца на памяць аб рэвалюцыі на іх фоне, змаглі гэта зрабіць. Пара вяртацца да мірнага жыцьця, рыхтавацца да Вялікадня. А напярэдадні гэтага сьвята, як вядома, трэба прыбіраць сваё жыльлё, свой двор і свой горад», — заяўляюць у «Правым сэктары».
XS
SM
MD
LG