Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самыя адкрытыя і непрадказальныя выбары


5 красавіка ў Аўганістане пройдуць прэзыдэнцкія выбары, якія распачнуць новую эру пасьля 12-ці гадоў кіраваньня краінай Хаміда Карзая.

Сам дзейны прэзыдэнт Хамід Карзай не балятуецца — канстытуцыя Аўганістану забараняе займаць пасаду больш за два тэрміны.

Стаўкі высокія, паколькі новы лідэр атрымае краіну, зь якой да канца гэтага году будуць выведзеныя замежныя войскі, і аўганскія сілы бясьпекі ў барацьбе з талібамі застануцца сам на сам.
Ашраф Гані

Ашраф Гані

​З васьмі кандыдатаў экспэрты вылучаюць трох, якія дамінуюць у прэзыдэнцкай гонцы. Гэта былы міністар фінансаў Ашраф Гані і былыя міністры замежных спраў Абдула Абдула і Залмай Расул.

Марціна ван Біджлерт, судырэктар Аўганскай аналітычнай сеткі, незалежнай дасьледчай арганізацыі ў Кабуле, кажа, што сярод трох вядучых кандыдатаў няма відавочнага фаварыта. Яна лічыць, што выбары будуць самымі адкрытымі і непрадказальнымі з моманту першых дэмакратычных выбараў у краіне ў 2004 годзе.
Абдула Абдула

Абдула Абдула

«Вялікая розьніца паміж гэтымі выбарамі ў тым, што ўпершыню ёсьць канкурэнцыя, дзе не відавочна, хто самы моцны кандыдат», — кажа ван Біджлерт.

На сёньняшні дзень, паводле апытаньняў, Абдула і Гані маюць аналягічныя ўзроўні падтрымкі, у той час як Расул ад іх адстае. Усе трое — рэфармісцкія палітыкі.

Абдула, галоўны супернік Карзая ў 2009 годзе, мае зьмяшанае этнічнае таджыцкае і пуштунскае паходжаньне. Ён спрабаваў пашырыць свой электарат коштам таджыкаў, якіх у краіне 27 адсоткаў, у той час як колькасьць пуштунаў, самай вялікай этнічнай супольнасьці ў Аўганістане, складае 42 адсоткі. Гані, пуштун паводле паходжаньня і былы чыноўнік Сусьветнага банка, паспрабаваў умацаваць сваю базу Залмай Расул

Залмай Расул

падтрымкі, апэлюючы да кансэрватыўных пуштунских выбаршчыкаў і да узбэкаў. Расул паспрабаваў палепшыць свае пазыцыі, узяўшы кандыдатамі на віцэ-прэзыдэнта ўплывовага таджыка і жанчыну.

Пры адсутнасьці відавочнага лідэра, малаверагодна, што нехта з кандыдатаў набярэ ў першым туры патрэбныя для абраньня больш за 50 адсоткаў галасоў выбарцаў. У гэтым выпадку кіраўнік дзяржавы будзе абраны ў другім туры галасаваньня, прызначаным на 28 красавіка.
XS
SM
MD
LG