Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь прыняла на сябе пазачарговае старшынства ў СНД


Пра гэта заявіў кіраўнік беларускага зьнешнепалітычнага ведамства Ўладзімер Макей на пасяджэньні Савета міністраў замежных спраў дзяржаў — удзельніц Садружнасьці ў Маскве, перадае БелТА.

Беларусь выказала гатоўнасьць выконваць функцыі старшыні ў сувязі з адмовай украінскага боку. Такім чынам, Беларусь сёлета будзе старшынстваваць на пасяджэньнях Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, Савета кіраўнікоў урадаў СНД і Савета міністраў замежных спраў СНД.

«Беларусь прыняла старшынства ў СНД, што называецца, у явачным парадку, у сувязі з гэтым гаварыць аб канцэптуальных прапановах не даводзіцца, — сказаў Уладзімір Макей. — Тым не менш, неабходна пазначыць нашы канцэптуальныя падыходы».

Таксама стала вядома, што саміт СНД пройдзе ўвосень у Менску. Першапачаткова саміт СНД плянаваўся ў Кіеве. Але сакратар украінскай Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Андрэй Парубій, прызначаны пасьля зьмены ўлады ў краіне, заявіў, што Ўкраіна мае намер адмовіцца ад удзелу ў СНД.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG