Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шушкевіч: Санкцыяў ЗША недастаткова, каб утаймаваць такога агрэсара, як Расея


Станіслаў Шушкевіч

Станіслаў Шушкевіч

Прафэсар, былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі 12 скліканьня Станіслаў Шушкевіч ўхваліў прыняцьце Кангрэсам ЗША «Акту у падтрымку сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасьці, дэмакратыі і эканамічнай стабільнасьці Ўкраіны»:

«Я магу толькі вітаць тое, што адбываецца. Таму што добра ведаю, што амэрыканскія санкцыі заўсёды накіраваныя ў пэўныя пункты, маюць кропкавую нацэленасьць, а не агульнага кшталту. Таму, я думаю, гэта прадуманая акцыя. Застаецца цешыцца, што гэта адбылося.

Але, баюся, што гэтых санкцыяў недастаткова, каб утаймаваць такога моцнага агрэсара, як Расея».
XS
SM
MD
LG