Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два мітынгі ў Адэсе: пад расейскімі і ўкраінскімі сьцягамі (трансьляцыя)


У Адэсе адначасова праходзяць два мітынгі: супраць мясцовай улады і за расейскую мову.

На плошчы перад Адэскім гарадзкім саветам сабраўся мітынг супраць мясцовых уладаў.

Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода, мітынгоўцы з адэскага Эўрамайдану ў прыватнасьці патрабуюць вызваленьня з пасады выконваючага абавязкі гарадзкога галавы, сакратара Адэскага гарсавета Алега Брындака.

Побач актывісты з георгіеўскімі стужкамі патрабуюць статусу расейскай мовы як другой дзяржаўнай.

Плошчу перад будынкам, дзе засядаюць мясцовыя дэпутаты, падзеленая сіламі праваахоўнікаў. Іх каля пяцісот.
XS
SM
MD
LG