Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бабуля, не палі траву!


Паштоўкі ад Цэнтру экалягічных рашэньняў

Паштоўкі ад Цэнтру экалягічных рашэньняў

Як распавесьці сваёй бабулі пра небясьпеку вясновых выпальваньняў травы проста і дасьціпна?

Для гэтых мэтаў установа «Цэнтар экалягічных рашэньняў» выпусьціла арыгінальныя экапаштоўкі «Бабуля, не палі траву!», якія нагадаюць, чаму спальваць сьмецьце і паліць траву можа быць небясьпечна.

Гэтыя паштоўкі можна ўзяць ў офісе арганізацыі, а таксама ў менскай галерэі «Ў», бізнес-клюбе «Imaguru», у сетцы кавярняў «CoffeBox», у кафэ «Лёндан» і «Стары Менск».

Таксама паштоўку можна лёгка даслаць родным і знаёмым праз інтэрнэт: дастаткова толькі запоўніць анкету, а Цэнтар экалягічных рашэньняў за вас дашле паштоўкі па пазначаных адрасах. ​Тут можна спампаваць паштоўкі.
XS
SM
MD
LG