Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея рыхтуе вострую рэзалюцыю аб «палітычных рэпрэсіях» ва Ўкраіне


Праект закону «Аб палітычных рэпрэсіях ва Ўкраіне» чацьвер вечарам быў унесены ў ніжнюю палату лідэрамі ўсіх чатырох парлямэнцкіх фракцыяў і сьпікерам Сяргеем Нарышкіным і, як чакаецца, будзе ўключаны ў парадак дня ранішняга пленарнага пасяджэньня.

Дэпутаты адзначаюць, што Дзярждума вельмі занепакоеная масавымі парушэньнямі правоў і свабодаў грамадзянаў ва Ўкраіне. «Самаабвешчаная ўлада, абапіраючыся на экстрэмісцкія сілы і прыцягваючы праваахоўныя органы, прымяняе няпраўныя мэтады ў дачыненьні да сваіх палітычных апанэнтаў, выкарыстоўваючы рэпрэсіі і фізычны гвалт у мэтах перасьледу грамадзянаў па палітычных матывах», — гаворыцца ў праекце дакумэнту, перадае ІТАР-ТАСС.
Дзярждума «асуджае супрацьпраўныя дзеяньні самаабвешчанай улады ва Ўкраіне і катэгарычна супраць вырашэньня пытаньняў палітычнага жыцьця сілавымі мэтадамі, шляхам перасьледу іншадумства

На думку парлямэнтароў, палітычныя рэпрэсіі выключаюць магчымасьць цывілізаванага вырашэньня палітычнага крызісу ва Ўкраіне. «Зьяўляецца ўсё больш сьведчаньняў пазасудовых расправаў. Узрастае ціск украінскіх нацыянал-радыкалаў на рускамоўных грамадзян ва ўсіх рэгіёнах і асабліва на паўднёвым усходзе Ўкраіны. Неабгрунтаваны перасьлед лідэраў апазыцыі, арышты палітычных дзеячоў па сумнеўных падставах зьяўляюцца для сапраўднага дэмакратычнага грамадзтва непрымальнымі», — падкрэсьліваюць дэпутаты.

Дзярждума «асуджае супрацьпраўныя дзеяньні самаабвешчанай улады ва Ўкраіне і катэгарычна супраць вырашэньня пытаньняў палітычнага жыцьця сілавымі мэтадамі, шляхам перасьледу іншадумства, і настойвае на строгім выкананьні агульнапрызнаных нормаў і прынцыпаў міжнароднага права ў сфэры абароны правоў і свабод чалавека».

Дэпутаты нагадваюць, што «Украіна — шматнацыянальная краіна і ўсе яе грамадзяне павінны мець роўныя магчымасьці і правы, якія павінны быць абаронены законам».

«Кіраўнікі праваахоўных органаў, якія ажыцьцяўляюць палітычныя рэпрэсіі, павінны быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці, а ўсе незаконна перасьледаваныя лідэры народнага пратэсту павінны быць вызваленыя», — настойвае Дзярждума.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG