Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі павысілі заробкі некаторым катэгорыям мэдработнікаў.

На 40% вырасьлі тарыфныя стаўкі ўчастковых лекараў-тэрапэўтаў і лекараў-пэдыятраў, лекараў агульнай практыкі, а таксама лекараў, якія аказваюць хуткую (неадкладную) мэдычную дапамогу.

Усяго на 30% павялічылі тарыфныя стаўкі мэдсёстрам, памочнікам лекара, мэдработнікам фэльчарска-акушэрскіх пунктаў і хуткай дапамогі.

А тарыфныя стаўкі санітаркам хуткай (неадкладнай) мэддапамогі павысілі толькі на 20%.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы ўраду.



.
XS
SM
MD
LG