Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску забаранілі мітынг салідарнасьці з Украінай


Помнік Тарасу Шаўчэнку ў Менску

Помнік Тарасу Шаўчэнку ў Менску

Менгарвыканкам забараніў мітынг салідарнасьці з Украінай, які Партыя БНФ плянавала правесьці 6 красавіка каля помніка Тарасу Шаўчэнку ў Сьцяпанаўскім парку на рагу вуліц Кісялёва і Старавіленскай.

Арганізатары атрымалі адказ ад уладаў, у якім гаворыцца, што якраз на месцы правядзеньня плянаванай акцыі з 12 да 15 гадзін будзе праводзіцца добраўпарадкаваньне тэрыторыі з удзелам грамадзкіх аб’яднаньняў і моладзі.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў апавёў карэспандэнту Свабоды, што гэта «адмова фармальная і з элемэнтамі фальсыфікацый, бо да падачы заяўкі тут Менгарвыканам мерапрыемстваў не плянаваў».

«Мітынг забаранілі, нягледзячы на тое, што Лукашэнка сустракаўся з Турчынавым і што ўлады выступаюць за тэрытарыяльную цэласнасьць і незалежнасьць Украіны. Хутчэй ха ўсё, мы будзем падаваць заяўку на мітынг на іншы дзень, пакуль не стабілізуецца сытуацыя ва Ўкраіне і пакуль існуе пагроза з боку Расеі».

Раней Менгарвыканкам не задаволіў заяўку на правядзеньне мітынгу салідарнасьці з Украінай, які арганізатары хацелі правесьці 30 сакавіка.
XS
SM
MD
LG