Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За ўкраінскія стужкі зноў затрымлівалі Славаміра Адамовіча


Славамір Адамовіч, архіўнае фота

Славамір Адамовіч, архіўнае фота

На пачатку шостай гадзіны дня паэт Славамір Адамовіч пасьпеў паведаміць праз тэлефон карэспандэнту Свабоды, што яго затрымліваюць міліцыянты на Кастрычніцкай плошчы Менску.

Пасьля гэтага сувязь са Славамірам Адамовічам абарвалася, ягоны мабільны тэлефон не адказвае.

Пазьней Славамір Адамовіч паведаміў, што затрымалі яго за ўкраінскую стужку на вопратцы. У пастарунку праверылі дакумэнты, агледзелі рэчы. Пасьля таго, як Адамовіч паказаў выпіску пра папярэдняе затрыманьне, яго адпусьцілі


Гэта ўжо другое за 5 дзён затрыманьне Славаміра Адамовіча. 30 сакавіка паэта затрымалі на станцыі мэтро «Магілёўская» за тое, што ў яго на вопратцы былі жоўта-блакітная і бел-чырвона-белая стужкі. Паводле Адамовіча, стужкі ён начапіў на знак салідарнасьці дэмакратычных сілаў Беларусі з барацьбой Украіны супраць расейскай агрэсіі. 30 сакавіка Славаміра Адамовіч пратрымалі ў міліцэйскім пункце на станцыі мэтро некалькі гадзінаў нібыта для высьвятленьня асобы і вызвалілі. Што стала зараз прычынай затрыманьня, пакуль невядома.
XS
SM
MD
LG