Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто забіваў людзей на Майдане Незалежнасьці? Эфір зь Сяргеем Абламейкам ад 18-й гадзіны


Сярод тэмаў:

Ва Ўкраіне сёньня праваахоўныя органы апублікавалі першыя высновы аб расстрэле людзей на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве 18-20 лютага. Сьцьвярджаецца, што ўдзел у забойствах дэманстрантаў прымалі прадстаўнікі спэцназу міліцыі «Бэркут» і неназваныя супрацоўнікі Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі. Размова з карэспандэнтам Свабоды ў Кіеве Паўлом Зуб'юком.

Паліцыя Прагі ня ўбачыла парушэньня законаў у забароне бел-чырвона-белага сьцяга на матчы КХЛ у Празе 28 лютага, калі ў беларускага палітуцекача Аляксея Шыдлоўскага ахова стадыёну сьцяг адабрала і зьбіла яго

Грамадзкія актывісты Гомеля не змаглі адстаяць гістарычную забудову на вуліцы Валатаўской – пад знос патрапіў і дом №17, дзе жыла апошняя гомельская княгіня і мэцэнатка Ірына Паскевіч

Апытаньне ў Менску: Ці будуць надзейнымі самалёты і верталёты, якія загадаў пачаць зьбіраць у Менску Аляксандар Лукашэнка?

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком) або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG