Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Губэрнатар Смаленска прапануе аддаць беларусам частку тэрыторыі


Прапанова тычыцца сямі памежных раёнаў, дзе сяляне ня ў стане абрабляць зямлю ўласнымі сіламі.

Пра гатоўнасьць перадаць расейскую зямлю Беларусі піша смаленская газэта «Рабочий путь». У артыкуле «Зямлю — беларусам», у прыватнасьці, гаворыцца, што губэрнатар Аляксей Астроўскі выступіў з прапановай перадаць беларускаму боку землі ў Краснінскім, Вяліскім, Манастыршчынскім, Хіславіцкім, Ершыцкім, Шумяцкім і Руднянскім раёнах.

Гэтыя расейскія рэгіёны мяжуюць з Магілёўшчынай і Віцебшчынай.

У якой форме мае адбыцца «перадача», не ўдакладняецца. Адзіная ўмова губэрнатара Смаленшчыны — каб сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, утвораныя ў гэтых раёнах, былі расейскія, і прыбыткі ішлі ў бюджэт Смаленскай вобласьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG