Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзяць за фота з украінскім сьцягам


Дзень волі ў Менску

Дзень волі ў Менску

Фатаграфаваньне з беларускім і украінскім сьцягам Гарадзенская міліцыя прыраўняла да несанкцыянаванай масавай акцыі.

Гарадзенскія праваабаронцы Віктар Сазонаў, Уладзімер Хільмановіч і Раман Юргель 25 сакавіка сфатаграфаваліся зь беларускай і ўкраінскай сымболікай у некалькіх гістарычных мясьцінах Горадні і зьмясьцілі гэтыя здымкі ў інтэрнэце. Такім чынам ушанавалі Дзень Волі і выказалі салідарнасьць з украінскім народам.

Сёньня іх выклікалі ў міліцыю і на кожнага з склалі па тры пратаколы за правядзеньне несанкцыянаваных акцый, фактычна за кожны здымак. У 15 гадзін іх будуць судзіць у будынку Ленінскага РАУС Горадні. На гэты момант яны затрыманыя міліцыяй.
XS
SM
MD
LG