Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні будуць судзіць журналіста-фрылансера


Алесь Дзянісаў

Алесь Дзянісаў

Алеся Дзянісава вінавацяць у парушэньні часткі 2 артыкулу 22.9 КААП — незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі. Дзянісаву пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічынь. Суд адбудзецца 4 красавіка ў Горадні.

Паводле міліцэйскага пратаколу Дзянісава вінавацяць у тым, што ён зрабіў сюжэт з гарадзенскім рэжысёрам Алегам Жугждам, які быў паказаны ў эфіры тэлеканалу «Белсат». І гэтым самым Дзянісаў нібыта незаконна падрыхтаваў і распаўсюдзіў прадукцыю сродкаў масавай інфармацыі, чым парушыў заканадаўства аб СМІ.

Дзянісаў у сваю чаргу прызнаў, што размаўляў у тэатры з Алегам Жугждам, але заявіў, што не зьяўляецца ўласным карэспандэнтам «Белсату». Ніякіх тлумачэньняў наконт тэлесюжэту ён ня даў.

"Заўтра суд пакажа, што будзе, але я нават не наймаў адваката, бо разумею, што дадзены загад зьверху, каб мяне асудзілі. Таму нейкіх камэнтароў няма, усё і так зразумела«,— сказаў «Свабодзе» Алесь Дзянісаў.

Размова Дзянісава з рэжысёрам Жугждам датычыла пастаноўкі спэктаклю «Фаўст. Сны» паводле клясыка нямецкай літаратуры Іагана Вольфганга Гётэ.
XS
SM
MD
LG