Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя 9 беркутаўцаў, датычных да забойстваў на Майдане


Затрыманыя 9 падазраваных спэцназаўцаў кіеўскага «Беркута», якіх абвінавачваюць у датычнасьці да забойстваў эўрамайданаўцаў 20 лютага.

Пра гэта паведаміў 5 канал са спасылкай на выконваючага абавязкі генпракурора Ўкраіны Алега Махніцкага.

Паводле яго слоў, менавіта гэтым спэцназаўцам выдалі баявую зброю, у прыватнасьці, і снайпэрскія вінтоўкі, каб яны прыкрывалі адыход бяззбройнага «Беркута».

Кіраўнік Генпракуратуры Ўкраіны зазначыў, што колькасьць затрыманых неканчатковая, яна можа яшчэ вырасьці, павінны затрымаць яшчэ 4-х падазраваных.

«Затрыманы шэраг супрацоўнікаў спэцпадразьдзяленьня «Беркут». Гэта спэцрота «Беркута», так званая чорная рота. Якая была прызначана для спэцапэрацый. І ўжо на гэты час ўстаноўлены шэраг асоб і ажыцьцяўляюцца мерапрыемствы па іх затрыманьню, таксама праводзяцца мерапрыемствы і сьледчыя дзеяньні па выяўленьні іншых асоб. Гэтай роце выдавалася зброя, у тым ліку і снайпэрская«,— распавёў Махніцкі.



Паводле Аляксея Баганца, намесьніка генпракурора, звычайны «Беркут» агнястрэльнай зброі не атрымаў, у тым ліку і кіеўскі:

«Толькі атрымала спэцыяльная рота. Іх задача была, як яны на сёньняшні дзень тлумачаць, хоць мы ім да канца не верым, іх задача была адстрэльвацца ад надыходзячых мітынгоўцаў і даць магчымасьць асноўным сілам „Беркута“, якія былі без зброі, а мелі толькі спэцыяльныя сродкі, адступіць ад вуліцы Інстытуцкай і адступіць у раён Банкавай да гатэля Нацыянальны ».
XS
SM
MD
LG