Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Уладальнік казіно Юры Данькоў сядзіць у перанаселенай камэры


 Юры Данькоў

Юры Данькоў

2 красавіка з Юрыем Даньковым, уладальнікам казіно «Данькоў-клюб», у Жодзінскім сьледчым ізалятары сустрэлася ягоная жонка Натальля Данькова.

Жонка вязьня паведаміла карэспандэнту «Свабоды» наступную інфармацыю:

«Сказаў, што сядзіць і глядзіць у сьцяну. І гэтак ужо 3 месяцы. У камэры на 4 чалавекі яшчэ нядаўна іх было 8. Тэлевізара не было, толькі цяпер я перадала яму тэлевізар. Шмат чытае, заняўся самаадукацыяй. І чакае, калі прызначаць разгляд касацыйнай скаргі, але рашэньне дагэтуль не прынятае. Больш за тое, справа дагэтуль знаходзіцца ў Маскоўскім судзе, бо дазвол на спатканьне мне давалі там».

У канцы 2013 году Маскоўскі раённы суд прызнаў Юрыя Данькова вінаватым у арганізацыі прытону, нясплаце падаткаў ды іншых злачынствах і асудзіў на 8 гадоў зьняволеньня. Юры Данькоў вінаватым сябе не прызнаў і падаў скаргу на прысуд у Менскі гарадзкі суд. Чаму разгляд касацыйнай скаргі дагэтуль не прызначаны, адвакатам Юрыя Данькова невядома.

Камэнтуючы прысуд, Юры Данькоў заявіў, што ягоную справу сфабрыкавалі ў менскай гарадзкой міліцыі на замову замежных дзялкоў гульнёвага бізнэсу.
XS
SM
MD
LG